Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2023

Шануйце родную мову!

Шануйце родную мову! Пад такім дэвізам з 20 -25 лютага прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

На працягу тыдня вучні, настаўнікі і працаўнікі школы змаглі паўдзельнічаць у цікавых і займальных мерапрыемствах.

Напачатку тыдня была аформлена інфармацыйная прастора школы: інфармацыйны стэнд, выстава кніг ,малюнкаў да літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў.

Вялікую зацікаўленасць вучні праявілі ў гульнях-конкурсах "Скарбы роднага слова","Зямля мая завецца Беларуссю","Размаўляем па- беларуску".

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы была праведзена "Гадзіна роднай мовы". Вучні з захапленнем адгадвалі загадкі, збіралі прымаўкі, складалі словы, чыталі вершы.

Самым насычаным быў Дзень роднай мовы. На перапынках гучалі песні, вершы. Займальным быў флэш- батл "Хуткамоўкі. Чытаем разам". Вучнямі была арганізавана акцыя "Любімыя словы на роднай мове". У ходзе акцыі вучні, настаўнікі пісалі на маленькіх сардэчнах любімыя словы на беларускай мове. Пасля гэтыя словы былі прымацаваны на інфармацыйным стэндзе. Усе жадаючыя змаглі іх прачытаць і пераканацца ў мілагучнасці роднай мовы. У рамках паэтычнага чэленджа "Льецца мова" вучні чыталі вершы. А апошнім акордам тыдня роднай мовы стала квэст-гульня "Таямніцы роднай мовы".Вучні падарожнічалі па такіх прыпынках: фальклорны, лінгвістычны, літаратурны, музычны. А так як яшчэ гэты тыдзень быў масленічным, пачаставаліся блінамі.

Усе мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў і іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

Разделы сайта